Перад увядзеньнем гранічнай цаны бакі некалькі тыдняў вялі перамовы пра тое, як лепш даць рады энэргетычнаму крызісу ў Эўропе. Дасягнуць пагадненьня на двух папярэдніх сходах не ўдалося. У прыватнасьці, скептычна паставілася да новай меры Нямеччына — як краіна з найбуйнейшым газавым рынкам у рэгіёне, піша BBC. Яе падтрымалі Нідэрлянды, Аўстрыя і Вугоршчына.
«Ніхто ў Нямеччыне ня супраць нізкіх цэнаў на газ, але мы ведаем, што трэба быць вельмі асьцярожнымі, каб зь лепшых памкненьняў не прычыніць зла», — заявіў міністар эканомікі і віцэ-канцлер Нямеччыны Робэрт Габэк.
Выніковая столь аказалася значна ніжэйшай, чым першапачатковая прапанова Эўракамісіі, якая заклікала ўвесьці гранічную цану ў памеры 275 эўра за мэгават-гадзіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: у Эўразьвязе зноў паўсталі супярэчнасьці па цане на расейскі газ, 12 краін патрабуюць зьніжэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 30 да 70 даляраў за барэль. Эўразьвяз вырашае, якой павінна быць «столь» цаны для расейскай нафты