У ЗША канчаецца дзеяньне ўведзеных у сувязі з COVID-19 абмежаваньняў на прыём імігрантаў

Мігранты на амэрыканскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Некаторыя амэрыканскія заканадаўцы заклікалі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зрабіць захады ў сувязі з чаканай хваляй людзей, якія жадаюць атрымаць прытулак у ЗША і цяпер зьбіраюцца каля паўднёвай мяжы краіны.

«Голас Амэрыкі» паведамляе, што тысячы людзей, якія шукаюць прытулку, сабраліся каля мяжы паміж Мэксыкай і ЗША, чакаючы паслабленьня абмежаваньняў на ўезд, якія былі ўведзеныя з прычыны пандэміі COVID-19.

У лістападзе суд вынес пастанову аб скасаваньні правілаў, уведзеных адміністрацыяй Дональда Трампа ў 2020 годзе, якія дазвалялі міграцыйным уладам хутка адпраўляць просьбітаў прытулку назад у Мэксыку і іншыя краіны. Гэтыя абмежаваньні павінны перастаць дзейнічаць 21 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн падпісаў тры ўказы аб зьмене іміграцыйнай палітыкі

«Гэта вельмі цяжкая сытуацыя», — цытуе «Голас Амэрыкі» Тоні Гансалеса з Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканца з Тэхасу. Гансалес заклікаў Байдэна адрадзіць ранейшую палітыку, накіраваную на паскарэньне разгляду просьбаў аб даваньні прытулку і паскарэньне дэпартацыі.

Адміністрацыя Байдэна не пагадзілася, што спыненьне дзеяньня абмежаваньняў раўназначна адкрыцьцю межаў ЗША для нелегальных імігрантаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Непаўналетніх нелегальных мігрантаў дэпартуюць з ЗША ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу