Апоўдні 18 сьнежня групы сэрбскіх ультраправых прыбылі ў Ярынье, дзе месьціцца памежны пераход Сэрбіі з часткова прызнаным Косавам, якое афіцыйны Бялград не прызнае незалежнай дзяржавай і лічыць часткай сваёй краіны. Маніфэстацыя пачалася на заклік лідэра суполкі «Narodna patrola» Дам’яна Кнежэвіча. Прыехалі прадстаўнікі арганізацыі Dveri і Сэрбскай радыкальнай партыі, прасэрбскія ультраправыя з Чарнагорыі і часткі Босьніі і Герцагавіны — Рэспублікі Сэрбскай.
Яны скандавалі лёзунгі супраць існаваньня памежных пераходаў і патрабавалі вярнуць Косава ў склад Сэрбіі. Акцыя праходзіць на падтрымку косаўскіх сэрбаў.
Натоўп у некалькі дзясяткаў чалавек спыніла ў Ярыньі сэрбская паліцыя. На іншым, косаўскім баку мяжы, зьбіраюцца сілы KFOR — міратворчых сілаў NATO ў Косаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Гаазе прысудзіў экс-камандзіру арміі Косава 26 гадоў турмы за катаваньніНапружанасьць на мяжы Сэрбіі і Косава зноў узмацнілася 10 сьнежня, калі на дарогах зьявіліся барыкады. Сэрбы, якія пераважна насяляюць поўнач Косава, выступаюць супраць перарэгістрацыі аўтамабільных нумароў з старых сэрбскіх на агульныя «альбанскія» косаўскія, а таксама пратэстуюць супраць, на іх думку, дыскрымінацыі сэрбаў у косаўскай паліцыі і іншых дзяржаўных органаў. На пачатку лістапада сэрбы масава сталі пакідаць косаўскія ведамствы і органы на знак пратэсту супраць дзеяньняў косаўскіх альбанцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі Косава падпісалі заяву на сяброўства ў ЭўразьвязеСуполка «Narodna patrola» прадстаўляе частку ультраправых сілаў Сэрбіі, яе прадстаўнікі адкрыта праслаўляюць сэрбскіх ваенных злачынцаў, выступаюць супраць мігрантаў, падтрымалі вайну Расеі супраць Украіны і сёлета сустракаліся з прадстаўнікамі расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Яны спадзяюцца, што Расея дапаможа Сэрбіі вярнуць Косава і вырашыць іншыя праблемныя пытаньні на Балканах.
Lista Serbe, галоўная партыя сэрбаў у Косаве, заявіла, што візыт міністра ўнутраных справаў Косава Джэляла Сьвечлы на пункт пераходу мяжы паміж Косавам і Сэрбіяй Берняк зьяўляецца «правакацыяй з мэтай эскаляцыі сытуацыі на месцы». Той перад гэтым заявіў, што косаўская паліцыя «мае ўсе магчымасьці для ліквідацыі барыкад», але пакуль «ацэньвае сытуацыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На поўнач Косава ўведзены паліцэйскі спэцназ. Сэрбы перакрылі дарогі