Лідэры краін ЭЗ узгаднілі рашэньне аб наданьні Босьніі і Герцагавіне статусу краіны-кандыдата на ўступленьне ў зьвяз, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Эўрапейскай рады Барэнд Лейтс.
«Эўрапейская рада пагадзілася надаць Босьніі і Герцагавіне статус краіны-кандыдата», — паведаміў Лейтс у Twitter.
Гэтае рашэньне пацьвердзіў у Twitter і карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Босьнія і Герцагавіна атрымала афіцыйны статус кандыдата пасьля аналягічнага зацьвярджэньня Ўкраіны і Малдовы ў чэрвені.
Босьнія і Герцагавіна падала заяўку на ўступленьне ў ЭЗ яшчэ ў 2016 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі Косава падпісалі заяву на сяброўства ў Эўразьвязе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленьне ў ЭЗ. У Эўропе паабяцалі «стаяць за Ўкраіну столькі, колькі трэба» для перамогі