Сёньня, калі палітзьняволеным блякуюць ліставаньне, надзейным спосабам іх падтрымкі зьяўляюцца пасылкі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
На фоне надыходзячых сьвятаў «Вясна» тлумачыць, як і каму з палітвязьняў можна паслаць пасылкі з-за мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Звычайна я іх забываю, нават калі бачу. І звычайна яны пра турму». Палітвязень і журналіст Свабоды пра свае сныКаму можна слаць пасылкі
- Палітзьняволеныя, суд над якімі яшчэ не адбыўся і прысуд не набыў моц, маюць права атрымліваць бандэролі і пасылкі ў неабмежаваных колькасьцях. Пасылку такім вязьням можа даслаць любы чалавек, у тым ліку з-за мяжы.
- Знайсьці і выбраць палітвязьня, пачытаць падрабязную інфармацыю можна на сайце «Вясны» — prisoners.spring96.org.
- Палітвязьням, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-6 і СІЗА-7, пасылкі лепш ня слаць, бо там яны залічваюцца ў 30-кіляграмовы ліміт на месяц.
Заўвага: пасьля разгляду апэляцыйнай скаргі (калі яна падавалася) і набыцьця прысудам сілы слаць пасылкі ў абмежаванай колькасьці маюць права толькі родныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За лісты палітзьняволенай журналістцы Андрэевай і фота з пратэстаў перасьледавалі цэлую сям’юШто вы можаце пакласьці ў пасылку
- зэфір, цукеркі, мармэляд, пасьцілу, халву, шакаляд;
- бульбу хуткага прыгатаваньня, макарону хуткага прыгатаваньня, суп хуткага прыгатаваньня, шматкі (грачаныя, аўсяныя);
- вяленае мяса, каўбасу (сыравяленую, сыравэнджаную),
- сыр
- каву любую, гарбату ліставую;
- арэхі, курагу, фінікі, цукаты;
- печыва, сухары;
- цёплыя шкарпэткі;
- канвэрты, аркушы паперы, паштоўкі, сшыткі;
- каляровыя алоўкі, флямастэры, шарыкавыя асадкі (чырвоныя забароненыя).
Што дакладна нельга слаць
- чарнасьліў, разынкі, сланечнікавыя семкі, казінакі;
- шматразовыя станкі для галеньня;
- бясьпечныя нажніцы;
- шалік;
- вільготныя сурвэткі, ватныя палачкі;
- запальніцы;
- плястыкавы посуд;
- памэлу і грэйпфруты;
- пэкінскую капусту;
- соль;
- кнігі, часопісы, крыжаванкі, сканворды;
- акварэль.
Якія абмежаваньні для пасылак з-за мяжы?
Да 1 красавіка 2023 года норма адной пасылкі з-за мяжы складае 31 кіляграм, а кошт усяго, што перасылаецца павінен быць ня болей за 1000 эўра. Мы раім рабіць невялікія пасылкі да 30-40 эўра. На пошце вас папросяць запоўніць форму і пералічыць, што вы шляце і колькі гэта каштуе. Майце на ўвазе, што пасылка можа ісьці каля 5-6 тыдняў.
Як спакаваць пасылку?
З усяго, што вы купілі ў пасылку, трэба зьняць фабрычную ўпакоўку, зрэзаць цэтлікі, а прадукты харчаваньня перакласьці ў празрыстыя пакеты. Інструкцыю па прыгатаваньні і назву прадукту можна выразаць і пакласьці ў пакет. Па магчымасьці напішыце пералік усяго ўкладзенага ў пасылку на аркушы паперы на расейскай ці беларускай мове.
На пошце вы можаце выбраць каробку з памеру, які вам падыходзіць, ці выкарыстоўваць сваю. Не забудзьце напісаць усе дадзеныя палітвязьня, уключаючы імя па бацьку і адрас утрыманьня. Звычайна пасылку можна адсочваць па штрыхкодзе, які выдаюць на пошце. Так вы даведаецеся, што яна не згубілася і трапіла да вязьня.
«Уявіце неймаверную ўдзячнасьць і радасьць чалавека, які атрымае вашу пасылку. Гэта знак таго, што пра яе ці яго не забылі, знак падтрымкі і веры ў вольную Беларусь», — адзначаюць правабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я гатовы выседзець і больш, калі будзе плён». Гісторыя гомельскага «тэрарыста», якому далі 15 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікола Статкевіч за кратамі перахварэў на «правабаковае запаленьне лёгкіх»