У гэтым выпадку вайскоўцам трэба будзе аплаціць рэшткавы кошт кватэры.
Аб прапанове Міністэрства абароны тэлеканалу ВоенТВ паведаміў намесьнік начальніка тылу па будаўніцтве Сяргей Шышоў.
Пры гэтым пасьля выслугі ў 25 каляндарных гадоў арэнднае жыльлё дастанецца вайскоўцу бясплатна.
Паводле Шышова, будзе таксама разгледжана пытаньне льгот па выплаце за арэндную кватэру.
Шышоў чакае, што неабходная вайскоўцам колькасьць жыльля будзе пабудавана за 2023–2024 год. Налета ў пляне пабудова 4 тысяч кватэр.
Аб неабходнасьці цалкам забясьпечыць вайскоўцаў жыльлём 6 сьнежня заявіў Аляксандар Лукашэнка. Паводле яго, у чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоў стаіць больш за 33 тысяч асоб, якія «носяць пагоны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэдыт на жыльлё пад 5%, заробак удвая вышэйшы за настаўніцкі. У якой Беларусі жывуць сілавікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брыгада, якой камандаваў Сахашчык, першай прыступіла да «раптоўнай праверкі» баявой гатоўнасьці