Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брыгада, якой камандаваў Сахашчык, першай прыступіла да «раптоўнай праверкі» баявой гатоўнасьці


Праверка баявой гатоўнасьці беларускага войска
Праверка баявой гатоўнасьці беларускага войска

Дзяржсакратар Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь Аляксандар Вальфовіч заявіў, што праверка баявой гатоўнасьці пройдзе, «зыходзячы з аналізу досьведу правядзеньня спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне» (гэтак прадстаўнікі ўлады называюць агрэсію РФ супраць Украіны).

«У першую чаргу будуць правярацца вайсковыя часткі, якія ўваходзяць у камплект неадкладнага рэагаваньня. Гэта значыць, тыя часткі, якія найперш будуць вырашаць задачы ў выпадку абвастрэньня становішча як на межах Рэспублікі Беларусь, так і ўнутры краіны», — цытуе Вальфовіча Zerkalo.

Паводле Вальфовіча, падчас праверкі гэтыя часткі правядуць марш-кідкі на вялікія адлегласьці па незнаёмай мясцовасьці, адпрацуюць узяцьце пад ахову стратэгічных аб’ектаў, а таксама будуць выконваць «агнявыя і тактычныя задачы».

«Задачы будуць пастаўлены, зыходзячы з аналізу досьведу правядзеньня спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне», — падкрэсьліў Вольфавіч.

Дзяржсакратар запэўніў, што праверка была абвешчана нечакана для вайсковага камандаваньня, пра яе вынікі дакладуць Лукашэнку.

  • Раней у Мінабароны паведамілі, што першымі да выкананьня задач раптоўнай праверкі баявой гатоўнасьці прыступілі вайскоўцы 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Менавіта 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай некалькім гадоў камандаваў сябра Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валер Сахашчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG