Андрэя Кобеля, былога галоўнага доктара санаторыя «Беларусь» у Літве, а потым — у расейскім Сочы, затрымалі нібыта за шпіянаж на карысьць Літвы. Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
Кобель 10 гадоў быў галоўным доктарам санаторыя «Беларусь» у Друскеніках, затым працаваў на гэтай жа пасадзе ў Расеі, а пасьля ўзначаліў аддзяленьне РНПЦ у Менску. Паводле вэрсіі «Беларусь-1», літоўскія спэцслужбы пагражалі яму крымінальнай справай за махлярства зь зямельным участкам, раскраданьне сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя, маўляў, «пазбавяць яго і членаў яго сям’і сродкаў на пражываньне, падкладуць у машыну наркотыкі для сына».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьбіраем гарачыя маніпуляцыі беларускай тэлевізіі. ВІДЭАСьцьвярджаецца, што Кобель пад ціскам падпісаў абавязаньні аб супрацоўніцтве, зьбіраў і перадаваў зьвесткі пра беларусаў, якія адпачывалі ў санаторыях, у тым ліку пра рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, якая знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя.
Акрамя таго, Кобель нібыта браў на працу тых, каго негалосна «ўзгадняў» Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы.
Санаторый «Беларусь» у Друскеніках зазнаў санкцый праз рэпрэсіі ў Беларусі і пэўны час не працаваў. 17 кастрычніка санаторый паведаміў Службе занятасьці Літвы аб тым, што неўзабаве звольніць каля 60 работнікаў. Цяпер санаторый абслугоўвае толькі пацыентаў з краін ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай адказаў на прапанову МЗС Літвы узгадняць зь ім сьпісы беларусаў, якія могуць лячыцца ў санаторыі «Беларусь»У канцы 2020 году Эўрапейскі зьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да Галоўнага эканамічнага ўпраўленьня, якому падпарадкоўваецца санаторый. Гэтая структура знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаваньні Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. З гэтай прычыны Swedbank заблякаваў рахункі санаторыя, установа сутыкнулася з праблемамі з выплатай заробкаў.
У ліпені 2021 году ўрад Беларусі вывеў Кіраўніцтва справаў Лукашэнкі з заснавальнікаў санаторыя ў Літве, каб пазьбегнуць санкцый, рахункі санаторыя разблякавалі. Функцыі заснавальніка санаторыя перадалі Рэспубліканскаму цэнтру аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Латвіі пакараў грамадзяніна Беларусі 8 гадамі турмы за шпіянаж