«Нарэшце ў Літве ў нас будзе юрыдычны інструмэнт для ацэнкі нашых дачыненьняў з таталітарнымі рэжымамі, каб рабіць гэта цывілізавана, з удзелам экспэртнай камісіі, пры максымальным залучэньні грамадзкасьці ў дыскусіі, наколькі гэта патрэбна, і ачышчаць грамадзкія месцы ад прысьвечаных калябарантам знакаў прапаганды, якія яшчэ засталіся», — працытавала Delfi адну з ініцыятарак закону, старшыню камісіі Сэйму ў пытаньнях барацьбе за свабоду і дзяржаўнай гістарычнай памяці Паўле Кузьміцкене.
Закон падтрымалі 103 дэпутаты Сэйму Літвы. Цяпер яго павінен падпісаць прэзыдэнт краіны.
Згодна з законам, забароненыя знакі, якія сымбалізуюць савецкую акупацыю Літвы ў 1940–1941 і 1944–1990 гадах і нацысцкую акупацыю ў 1939–1944 гадах. Забарона не распаўсюджваецца на матэрыялы, якія захоўваюцца ў музэях, архівах і бібліятэках.
Выдаляць знакі будуць на падставе ацэнкі адпаведнай міжведамаснай камісіі.
12 сьнежня стала вядома, што акруговы суд гораду Вільні дазволіў будаўнічай інспэкцыі зьнесьці Дом Масквы і прадугледзеў для грамадзкай установы, якая валодае будынкам, штраф у 300 эўра за кожны дзень невыкананьня гэтага рашэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні дэмантавалі помнік савецкім салдатам і вырашылі зьнесьці Дом Масквы. ФОТА, ВІДЭАУ сьнежні ў літоўскай сталіцы завяршылі дэмантаж скульптуры савецкіх салдатаў. Яе паставілі ў 1984 годзе на Антокальскіх могілках побач з пахаваньнямі савецкіх вайскоўцаў і дзеячоў Літоўскай ССР. Дэмантавалі толькі скульптуру, магілаў не чапалі.
Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне міністар культуры Літвы падпісаў указ, які дазваляе самакіраваньням прымаць рашэньні аб зносе помнікаў савецкай спадчыны. Гарадзкія ўлады разглядаюць магчымасьць перадачы савецкай скульптуры нацыянальнаму музэю Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні дэмантавалі скульптуру савецкіх салдатаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі полк «Пагоня» выступіў з палітычнай дэклярацыяй. Галоўная мэта — вызваленьне Беларусі