Паводле яго зьвестак, генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш сустрэўся з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Юрыем Амбразевічам. «Намесьнік міністра замежных справаў праінфармаваў генэральнага сакратара аб тым, што Беларусь без папярэдніх умоваў пагодзіцца на транзыт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю для экспарту зь літоўскіх партоў», — гаворыцца ў яго заяве.
Дзюжарык дадаў, што Амбразевіч «пацьвердзіў запыты свайго ўраду пра наданьне Беларусі магчымасьці экспартаваць свае ўгнаеньні, стасоўна якіх дзейнічаюць санкцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь згодная на транзыт украінскага збожжа «без папярэдніх умоваў», але з адной просьбайThe Wall Street Journal з спасылкай на крыніцы раней пісала, што Гутэрыш прапанаваў зьмякчыць абмежаваньні на экспарт калійных угнаеньняў з Расеі і Беларусі ў абмен на пропуск караблёў са збожжам з партоў Украіны. У МЗС РФ тады заявілі, што для гэтага спачатку неабходна зьняць санкцыі з расейскага экспарту.
Пазьней газэта ўказвала, што ЗША разглядаюць магчымасьць часовага скасаваньня санкцыяў на беларускія калійныя ўгнаеньні ў абмен на транзыт праз тэрыторыю Беларусі ўкраінскага збожжа. Прадугледжвалася, што дастаўляць збожжа з Украіны будуць чыгункай празь Беларусь у літоўскі порт Клайпеда.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў Твітэры напісаў, што прапанова Беларусі транспартаваць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю ў Літву — чарговая спроба ўнікнуць санкцыяў. «Украінскае збожжа ўжо ідзе праз Польшчу і іншыя краіны ў парты Балтыі. Гэта пастка. Давайце ня будзем у яе трапляць», — заявіў Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы назваў пасткай прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа