Рада ЭЗ пагадзілася вылучыць Украіне 18 мільярдаў эўра цягам 2023 году.
Як паведамляе прэс-служба Рады, прапанова была ўхвалена сёньня ў пісьмовым парадку, на наступным тыдні яе павінен разгледзець Эўрапарлямэнт.
«Украіна можа разьлічваць на ЭЗ. Мы працягнем падтрымліваць Украіну, у тым ліку і фінансава, колькі заўгодна. Закон, які мы сёньня прынялі, азначае, што Ўкраіна можа разьлічваць на рэгулярную фінансавую дапамогу з боку ЭЗ на працягу 2023 году», — заявіў міністар фінансаў Чэхіі Збынек Станджура.
Сума крэдыту Украіне ў 2023 годзе складзе 18 мільярдаў эўра, пазыкі будуць мець 10-гадовую адтэрміноўку. Паведамляецца, што краіны-члены будуць пакрываць асноўную частку выдаткаў па працэнтах за кошт зьнешніх мэтавых даходаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выдзеляць Украіне $53 млн на электраабсталяваньне