Эўракамісія перадала Ўкраіне 40 магутных генэратараў з экстранага рэзэрву Мэханізму грамадзянскай абароны ЭЗ для пераадоленьня наступстваў масіраваных ракетных удараў па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ведамства ў Twitter.
«Зіма ва Ўкраіне будзе халоднай і цёмнай, паколькі расейскія ракеты працягваюць нацэльвацца на жыцьцёва важную энэргетычную інфраструктуру. Мы мабілізавалі нашы надзвычайныя рэзэрвы #rescEU, каб адправіць ва Украіну 40 генэратараў. Гэтыя генэратары магутнасцю 220 кВА (176 кВт — рэд.) могуць забясьпечыць энэргіяй цэлую бальніцу», — гаворыцца ў паведамленьні перад відэа разгрузкі генэратараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль уся Адэса і частка Херсону засталіся без сьвятла пасьля расейскіх абстрэлаў энэргасыстэмы Ўкраіны