Нападнік быў паранены падчас апэрацыі па вызваленьні, паведамляе DW.
Раней ён адкрыў агонь па мясцовай радыёстанцыі Radio Dresden і паспрабаваў уварвацца ў будынак, аднак беспасьпяхова. Пасьля гэтага нападнік зьехаў на машыне ў цэнтар горада, дзе забарыкадзіраваўся ў адной з аптэк гандлёвага цэнтра. Супрацоўнікі радыёстанцыі не пацярпелі — яны пасьпелі схавацца ў бясьпечным месцы і выклікалі паліцыю.
Паведамляецца, што перад гэтым падазраваны мог застрэліць 70-гадовую жыхарку раёна Праліс. Дрэздэнская паліцыя мяркуе, што забойцам быў яе 40-гадовы сын. Паліцыя завязвае гэта злачынства з захопам заложнікаў у цэнтры Дрэздэна.
Людзей з гандлёвага цэнтра і прылеглых тэрыторый эвакуіравалі. Побач з гандлёвым цэнтрам Altmarktgalerie знаходзіцца калядны рынак. Цяпер ён зачынены. Паліцыя прасіць трымацца далей ад гэтага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна ў краме Walmart у ЗША: загінулі як мінімум дзесяць чалавек