3 сьнежня міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу прылятаў у Менск, дзе сустрэўся зь беларускім калегам Віктарам Хрэніным і Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, бакі падпісалі пратакол паміж Беларусьсю і РФ аб унясеньні зьменаў у пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй аб сумесным гарантаваньні рэгіянальнай бясьпекі ў вайсковай сфэры ад 19 сьнежня 1997 году. Дэталі не агучваюць.
Аглядальнік Валер Карбалевіч мае сваю гіпотэзу пра зьмест дакумэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: Шайгу прылятаў у Менск аказаць ціск на Беларусь, каб тая прымала большы ўдзел у вайне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для чаго міністар абароны Расеі прыляцеў у Беларусь і пры чым тут Бэльгія