Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для чаго міністар абароны Расеі прыляцеў у Беларусь і пры чым тут Бэльгія 


Сустрэча Шайгу і Хрэніна ў Маскве ў сакавіку 2021, архіўнае фота
Сустрэча Шайгу і Хрэніна ў Маскве ў сакавіку 2021, архіўнае фота

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу правёў перамовы зь міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным, паведамляе БЕЛТА. Тэма перамоваў – «актуальныя пытаньні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва».

У выніку міністры падпісалі Пратакол паміж РБ і РФ аб унясеньні зьменаў у Пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй аб сумесным забесьпячэньні рэгіянальнай бясьпекі ў ваеннай сфэры ад 19 сьнежня 1997 году. Дэталі не агучваюцца.

Паведамляючы ў Твітары пра гэтыя зьмены, начальнік Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Беларусі Валеры Равенка, акрамя сьцягоў Беларусі і Расеі, дадаў сьцяг Бэльгіі. Прычым двойчы.

Шайгу нагадаў, што цяпер, у адпаведнасьці з рашэньнем кіраўнікоў дзьвюх краін, на тэрыторыі Беларусі праводзяцца «мерапрыемствы баявога зладжваньня расейскіх і беларускіх злучэньняў і вайсковых частак, прызначаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў».

Заплянаваная і сустрэча Шайгу з Аляксандрам Лукашэнкам.

  • Масква з 24 лютага выкарыстоўвае Беларусь у якасьці пляцдарму для свайго ўварваньня ва Ўкраіну. Беларусь заявіла, што ня будзе ўступаць у вайну ва Ўкраіне, але Аляксандар Лукашэнка раней аддаў загад аб разьмяшчэньні войскаў каля ўкраінскай мяжы, спасылаючыся нібыта на пагрозы Беларусі з боку Кіева і Захаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG