Шматгадовага настаяцеля Пятра Пракапцова заменіць Георгі Барадзін. Як паведаміла гомельскае выданьне «Флагшток», фармальнай прычынай для замены Пятра Пракапцова стаў ягоны выезд у Польшчу без дазволу япіскапа.
Крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што айцец Пятро востра перажываў распачатую Расеяй агрэсію супраць Украіны.
«Бо празь ягоную вёску Прыбыткі ехала тэхніка, каб забіваць, ляцелі верталёты, каб несьці сьмерць. Як у такіх умовах можна спакойна праводзіць службы — як быццам нічога не адбываецца? Ёсьць вернікі, якія перасталі прыходзіць на багаслужбы, бо не хацелі памінаць у малітвах патрыярха Кірыла, бо ён адкрыта падтрымаў агрэсію. Праз гэта некаторыя ўвогуле больш ня хочуць мець нічога агульнага з РПЦ».
Сьвятар хацеў на час выехаць, каб неяк акрыяць, але дазволу на гэта япіскап не даваў. І ўвогуле першасьвятары царквы пачалі служыць ня Богу, а ўладзе, — працытавала выданьне сваю інфармаваную крыніцу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сьвятара цалкам адхілілі ад служэньня ў япархіі і не прапанавалі новае месца служэньня. Ён застаўся бяз сродкаў да існаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваслаўная царква Ўкраіны зарэгістравала манастыр «Кіева-Пячорская лаўра», але памяшканьне пад яго пакуль не атрымала ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне забаранілі рэлігійныя арганізацыі з цэнтрам у Расеі. УПЦ Маскоўскага патрыярхату пад пагрозай