Лаўроў назваў сьмерць Макея трагічнай

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

На 5-ы дзень пасьля сьмерці міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея спачуваньне выказаў ягоны расейскі калега Сяргей Лаўроў.

Ён заявіў, што «трагічная сьмерць кіраўніка МЗС Беларусі стала для ўсіх нечаканасьцю, ён быў сапраўдным патрыётам і шчырым сябрам Расеі», паведамляе ТАСС.

Кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў наведаў амбасаду Беларусі ў Маскве і пакінуў запіс у кнізе спачуваньняў у памяць пра памерлага 26 лістапада беларускага калегу.

«Трагічная падстава для наведваньня амбасады Рэспублікі Беларусь — заўчасны, зусім нечаканы для ўсіх скон Уладзімера Ўладзімеравіча Макея, міністра замежных спраў, выдатнага дыплямата, дзяржаўнага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй радзімы і вялікага, шчырага сябра нашай краіны», — сказаў Лаўроў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка разьвітаўся з Макеем у пустой залі Дому афіцэраў. ФОТА

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей раптоўна памёр у суботу 26 лістапада на 65-м годзе жыцьця. Афіцыйна пра абставіны і прычыны сьмерці да сёньня не паведамляюць.

Лаўроў меў прыбыць у Менск з візытам 27 лістапада, але з-за сьмерці Макея прыезд быў скасаваны.

Цырымонія разьвітаньня прайшла ў менскім Доме афіцэраў, на ёй прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка. Пахавалі Ўладзімера Макея на Ўсходніх могілках у Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ня ўдасца абвергнуць вэрсіі пра забойства Макея
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць Макея як тэст
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Краўчанкі да Макея: як склаўся лёс сямі міністраў замежных спраў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якую спадчыну пакінуў Макей? Абмеркаваньне аналітыкаў