Гэта вынікае з праекту закону аб рэспубліканскім бюджэце. У праекце закону аб на 2023 год закладзеныя даходы ад штрафаў у 189 млн рублёў. Гэта на 56,6 млн. больш, чым было прадугледжана на гэты год.
Гэта найбольшы памер чаканых даходаў ад штрафаў. Але гэта не азначае, што менавіта столькі зьбяруць. Напрыклад, у 2020 годзе ў бюджэт было закладзена паступленьне больш за 120 млн рублёў штрафаў, а фактычна сабралі менш за 95 млн, як вынікае з справаздачы КДК аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту.
А вось у 2019 годзе атрымалі пад гэтым артыкулам даходаў больш за 129 млн рублёў.
Найменшыя паступленьні ў бюджэт ад штрафаў былі ў 2021 годзе — 88,98 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў указ аб павышэньні пэнсіяў і сказаў, што яно «вышэйшае за інфляцыю». Але гэта ня такВыдаткі рэспубліканскага бюджэту на 2023 год заплянаваныя на ўзроўні амаль 36 млрд 536,2 млн рублёў, а даходы — на 3 млрд 173,8 млн рублёў менш. Гэта значыць, на такім узроўні прагназуецца дэфіцыт бюджэту.
Законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год у першым чытаньні дэпутаты разгледзяць 7 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыянальны банк Беларусі прагназуе скарачэньне золатавалютных рэзэрваў на $1 млрд у 2023 годзе