За год да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі перастановак у сілавых ведамствах. Ключавыя пасады там атрымалі ўраджэнцы Расеі або людзі, моцна зьвязаныя з гэтай краінай.
Сілавікі з Расеі або выпускнікі вышэйшых вучэльняў, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству абароны Расеі, не былі рэдкасьцю і да вайны ва Ўкраіне. Хапае падобных сілавікоў і ў структурах, не зьвязаных з абароннымі ведамствамі. Гэта дзясяткі асобаў.
Сёньня мы разгледзім прызначэньні, зробленыя да расейскага ўварваньня і адразу пасьля яго.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адданыя Крамлю? Ключавыя вайскоўцы Лукашэнкі — ураджэнцы Расеі або выпускнікі расейскіх вучэльняў