Як паведаміла «Народная воля», старшыні зьліквідаванага Вярхоўным судом Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў выставілі новае абвінавачаньне — у закліках да санкцый.
Паводле той часткі, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўленьня свабоды.
Аляксандр Ярашук публічна выступаў супраць увядзеньня санкцый у дачыненьні да Беларусі. Па інфармацыі «Народнай волі», падставу для новага артыкулу Ярашуку знайшлі ў ягоным кампутары, які сілавікі забралі падчас ператрусу.
Разам зь Ярашуком у справе праходзяць ягоны намесьнік Сяргей Антусевіч і бухгальтарка Ірына Бут-Гусаім.
Раней ім інкрымінавалі 342-і артыкул Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
16 лістапада Аляксандар Ярашук адзначыў за кратамі свой 71-ы год народзінаў. За кратамі ў Ярашука абвастрыліся хваробы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ў закрытым працэсе судзяць прафсаюзных лідэраў Арэшку, Берасьнева і Фядыніча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Мікола Статкевіч захварэў на пнэўманію, да яго не пусьцілі адваката