«Згодна з матэрыяламі справы, 31-гадовая падазраваная цягам 2 гадоў сыстэматычна давала ад імя прадстаўніцтва „Alpen Pharma AG“ незаконныя грашовыя ўзнагароды мэдычным работнікам установаў аховы здароўя рэгіёну за прасоўваньне гамэапатычных і лекавых прэпаратаў, якія вырабляюцца кампаніяй», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры, які цытуе «Зеркало». Сьцьвярджаецца, што перадача незаконных узнагародаў для мэдыкаў была наладжаная па ўсёй краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа зьмяніцца якасьць паслуг». Што значыць для беларусаў сыход з краіны швэдзкага інвэстара SynevoПаведамляюць, што падазраванымі ў справе прызналі 12 прадстаўнікоў кампаніі ў вобласьцях і Менску. Кіраўніка прадстаўніцтва ўзялі пад варту.
Швайцарская Alpen Pharma займаецца вытворчасьцю, прасоўваньнем і дыстрыбуцыяй лекавых сродкаў, арганізацыяй і правядзеньнем клінічных выпрабаваньняў прэпаратаў ды іх рэгістрацыяй. У Беларусі кампанія дзейнічае з 2009 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускіх аптэках і шпіталях перабоі з імпартнымі лекамі. Людзі шукаюць іх за мяжой. ВІДЭА