Паводле яго, больш за 90 працэнтаў забітых — мірныя жыхары Ўкраіны. Генпракурор таксама адзначыў, што было выяўлена больш за 20 так званых катавальных — месцаў, дзе, паводле зьвестак сьледзтва, утрымлівалі і катавалі затрыманых грамадзянаў Украіны.
Больш за ўсё целаў было знойдзена ў Харкаўскай вобласьці. Там, аднак, наступленьне ўкраінскіх войскаў завяршылася посьпехам раней, чым у Херсонскай, дзе, па словах генпракурора, праца па выяўленьні ахвяраў толькі пачынаецца.
Косьцін не ўдакладніў прычыны сьмерці людзей, целы якіх былі знойдзеныя на тэрыторыях, раней акупаваных расейскімі вайскоўцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У вызваленым ад расейскіх войскаў Лімане знайшлі чарговую брацкую магілу ўкраінцаўВа Ўкраіне, паводле апошніх зьвестак, расьсьледуецца ўжо больш за 45 тысяч крымінальных спраў аб меркаваных злачынствах, учыненых расейскімі ваеннымі. Да суда пакуль дайшла толькі невялікая колькасьць, асуджаныя 12 узятых раней у палон вайскоўцаў.
- Па дадзеных генпракуратуры Ўкраіны, з пачатку расейскага ўварваньня ў канцы лютага загінулі больш за 8300 мірных жыхары Ўкраіны, у тым ліку 437 дзяцей. Гэта няпоўныя дадзеныя, паколькі ўлічаныя ня ўсе ахвяры на тэрыторыях, якія зараз падкантрольныя Расеі. Большая частка загінулых, паводле папярэдніх зьвестак, ахвяры абстрэлаў.