Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вызваленым ад расейскіх войскаў Лімане знайшлі чарговую брацкую магілу ўкраінцаў


У вызваленым ад войскаў РФ горадзе Ліман Данецкай вобласьці пачалася эксгумацыя загінулых падчас акупацыі, паведаміў увечары 7 кастрычніка кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка.

Паводле яго, цяпер у горадзе вядомыя два масавыя пахаваньні.

«У адным зь іх каля двухсот магіл. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адзінкавыя магілы, дзе пахаваныя мірныя жыхары. У іншым раёне знаходзіцца брацкая магіла, у якой, паводле апэратыўных зьвестак, могуць знаходзіцца як вайскоўцы, так і мірныя жыхары. Дакладную лічбу яшчэ трэба будзе ўстанавіць», — паведаміў Кірыленка ў сваім Тэлеграм-канале.

Паводле яго, праваахоўнікі абсьледуюць месцы пахаваньняў і неўзабаве пачнуць эксгумацыю.

Тым часам у горадзе Сьвятагорск Данецкай вобласьці на гарадзкіх могілках перапахавалі 21 загінулага мірнага жыхара. Як растлумачыў Кірыленка, падчас баёў і акупацыі Сьвятагорска загінулых хавалі на вуліцах і ў дварах.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што Ўкраіна вярнула пад свой кантроль горад Ліман Данецкай вобласьці.

Пасьля адступленьня расейскіх войскаў у Харкаўскай вобласьці таксама выяўленыя масавыя пахаваньні загінулых, улады праводзяць эксгумацыю і кажуць, што большасьць целаў мае сьляды гвалтоўнай сьмерці, на некаторых — сьляды катаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG