Падчас дыялёгавай пляцоўкі «Лідэр. Творчасьць. Посьпех», якая прайшла ў Менску, міністра спыталі пра прэфэрэнцыі пры паступленьні ў ВНУ для актыўных удзельнікаў грамадзкага жыцьця, пра ільготы для так званых моладзевых лідэраў.
«Сёньня мы знаходзімся ў фінальнай стадыі падрыхтоўкі прапаноў па ўдасканаленьні ўступнай кампаніі. Міністэрства адукацыі будзе прапаноўваць на разгляд кіраўніка дзяржавы ўвядзеньне абавязковай характарыстыкі пасьля заканчэньня школы. Кожны выпускнік школы пры паступленьні ва ўнівэрсытэт будзе атрымліваць характарыстыку ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі формы». — сказаў Іванец.
У характарыстыцы будзе адзначаная ня толькі пасьпяховасьць вучня, але і будуць зробленыя акцэнты на яго асабістых якасьцях, яго ўдзел у працы грамадзкіх моладзёвых арганізацый і ўдзел у рэалізацыі розных праектаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Галоўчанка прапануе вазіць рабочых і моладзь на месца расстрэлаў пад Гомлем. Але не да канца зразумела, хто там пахаваны«Гэтыя пытаньні будуць улічвацца пры паступленьні ва ўнівэрсытэт, таму што кожны рэктар па гэтай характарыстыцы будзе бачыць ня проста пасьпяховасьць, ён будзе бачыць партрэт будучага абітурыента і заўтрашняга студэнта яго ўнівэрсытэта», — сказаў Андрэй Іванец.
Ён адзначыў, што грамадзка-актыўныя абітурыенты ўжо маюць прэфэрэнцыі пры разьмеркаваньні. Паводле міністра, калі раней пры разьмеркаваньні выпускнікоў на першае месца ставілася пасьпяховасьць, сёньня на першым месцы стаіць якраз удзел у грамадзкім жыцьці і ўклад у разьвіцьцё ўнівэрсытэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпянкоў анансаваў стварэньне новага батальёну спэцназу ў Менску