«Перамовы ня могуць спыніць вайну Расеі супраць Украіны; яны могуць толькі прыпыніць яе. Паўторнае расейскае ўварваньне ў лютым 2022 году праз восем гадоў „спыненьня агню“ пасьля першых расейскіх уварваньняў у 2014 годзе дэманструе, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін не супакоіцца, пакуль не заваюе Кіеў. Сёлетні супраціў Украіны ўварваньню паказвае, што ўкраінцы лёгка не здадуцца. Канфлікт ня можа быць вырашаны, пакуль у Крамлі пануе пуцінізм. Перамовы ня зьменяць гэтай рэальнасьці. Яны могуць толькі стварыць умовы, пры якіх Пуцін ці пераемнік Пуціна задумаюцца аб аднаўленьні наступу на незалежнасьць Украіны», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: цэнтар баявых дзеяньняў ва Ўкраіне цяпер на ДанбасеISW нагадвае, што агонь не спыняўся падчас так званага «спыненьня агню» з 2014 па 2022 год — у гэты час расейскія войскі наносілі пастаянныя баявыя ўдары па ўкраінскіх пазыцыях, а Пуцін выкарыстоўваў расейскую вайсковую прысутнасьць ва Ўкраіне як вагар ціску на Кіеў.
«Украіна прасунулася ў гэтым канфлікце, але гэта яшчэ не перавага. Яе пазыцыя на перамовах мацнейшая, чым тады, калі расейскія войскі наступалі на важныя гарады і рэгіёны, але яшчэ недастатковая, каб стварыць добрыя варункі для перамоваў. Замарожваньне канфлікту там, дзе ён знаходзіцца цяпер, спрыяе ранейшаму аднаўленьню расейскай агрэсіі і сур’ёзна падрывае здольнасьць Украіны перамагчы як у новай гарачай вайне, так і ў новай халоднай вайне... Украіна павінна пайсьці далей, а Захад павінен дапамагчы Кіеву стварыць на месцы ўстойлівыя ўмовы ў доўгатэрміновай пэрспэктыве...», — падкрэсьліваюць у Інстытуце вывучэньня вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што атрымліваў сыгналы пра гатоўнасьць Пуціна да перамоваў, і прапанаваў «публічны» дыялёгПрэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 11 лістапада заявіў, што не выключае мірных перамоваў з Расеяй, але зь «іншай — сапраўды гатовай да міру, такой, якая гатовая прызнаць сябе акупантам». Але, з словаў Зяленскага, акрамя ўльтыматумаў, ён «нічога ня чуў ад цяперашняга прэзыдэнта РФ».
У пачатку кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, згодна зь якім перамовы з Расеяй немагчымыя, пакуль там прэзыдэнтам застаецца Уладзімір Пуцін. Гэта адбылося неўзабаве пасьля таго, як Масква абвясьціла аб анэксіі шэрагу акупаваных рэгіёнаў Украіны. Улады Расеі раней заяўлялі, што гатовыя да перамоваў, але не гатовыя абмяркоўваць лёс акупаваных тэрыторыяў.
Расея адмаўляе, што вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны на сваёй тэрыторыі, і называе яе «спэцапэрацыяй», накіраванай на «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ: мір ва Ўкраіне немагчымы, пакуль Расея ня выведзе свае войскі