Гаворка ідзе пра грамадзкае аб’яднаньне «Солнечный круг», паведамляе Zerkalo. У эфіры тэлеканалу заявілі, што «нейкая грамадзянка Ціханава, прыкрываючыся працаўладкаваньнем інвалідаў, вырашыла зэканоміць на выплаце падаткаў».
У сюжэце паказалі момант затрыманьня жанчыны. Там таксама паведамілі, што «пяць фігурантаў крымінальнай справы ўжо даюць прызнальныя паказаньні».
Акрамя таго, Алену Ціханаву абвінавацілі ў сувязі ў амэрыканскімі фондамі і МУС Славаччыны.
Вядома, што грамадзкае абʼяднаньне «Солнечный круг» — заснавальнік кампаніі «ТехКлинингПроект», куды на пачатку лістапада сілавікі прыходзілі зь ператрусам.
Па неафіцыйнай інфармацыі, тады нікога не затрымалі. Уладальнік клінінгавай кампаніі, хутчэй за ўсё, зьехаў зь Беларусі, піша Zerkalo.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 20 разоў больш, чым на культуру. Колькі ў Беларусі трацяць на сілавікоў