«Таму Служба бясьпекі Ўкраіны папярэджвае ўкраінцаў аб небясьпецы наведваньня гэтай краіны», — адзначыў начальнік упраўленьня ўзаемадзеяньня з сродкамі масавай інфармацыі і грамадзкасьцю Арцём Дзехцярэнка ў адказе на афіцыйны запыт Свабоды.
Такім чынам СБУ пракамэнтавала заявы кіраўніцтва КДБ Беларусі аб затрыманьні «ўкраінскага шпіёна Паўла Купрыенкі», украінскім бізнэсоўца, і двух нібыта «завэрбаваных ім беларусаў Тараса Мачынскага і Дзьмітрыя Салавянчыка», а таксама аб затрыманьні «агента ўкраінскіх спэцслужбаў, тапографа найвышэйшай клясы, які меў доступ да дзяржаўных таямніц».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У эфіры «Беларусь-1» назвалі імёны «ўкраінскага шпіёна» і нібыта «завэрбаваных ім беларусаў»«Абарона правоў і інтарэсаў грамадзян нашай дзяржавы за межамі належыць да задачаў Міністэрства замежных справаў Украіны», — дадаў Арцём Дехцярэнка.
Сутнасьць абвінавачаньняў у агучаных КДБ справах у Службе бясьпекі не пракамэнтавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ Беларусі заявіў, што затрымаў яшчэ аднаго «агента СБУ»21 кастрычніка ў эфіры «Беларусь-1» паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Украіны Паўла Купрыенкі (супраць яго завялі крымінальную справу ў сувязі з «агентурнай дзейнасьцю») і дваіх беларусаў — Тараса Мачынскага і Дзьмітрыя Салавянчыка (супраць іх распачалі крымінальныя справы аб «здрадзе дзяржаве»).
Паводле КДБ, затрыманыя нібыта зьбіралі і перадавалі зьвесткі аб разьмяшчэньні чыгуначных вузлоў і перамяшчэньні вайсковай тэхнікі. Павал Купрыенка — украінскі бізнэсовец, які шэсьць гадоў жыў у Беларусі. Паводле КДБ, супрацоўнікі ўкраінскіх спэцслужбаў нібыта прысвоілі Купрыенку апэратыўны псэўданім Снэйк.
28 кастрычніка таксама ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» КДБ заявіў аб спыненьні дзейнасьці «агента ўкраінскіх спэцслужбаў», грамадзяніна Беларусі, які працяглы час праслужыў ва ўзброеных сілах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нарвэгіі затрымалі грамадзяніна Бразыліі. Паліцыя лічыць, што ён насамрэч расеец, які працуе на расейскую выведку