10 лістапада ў Беларусі пройдзе 28 палітычных судовых працэсаў

На працэсе ў Гомельскім абласным судзе ў справе актывістаў ініцыятывы «Рабочы рух». 9 лістапада

На раніцу 10 лістапада ў Беларусі 1389 палітвязьняў.

Не менш як 28 палітычных судовых працэсаў пройдзе 10 лістапада ў беларускіх судах.

Пра гэта паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У суд накіравалі справу за інтэрвію «экстрэмісцкаму» каналу. Пэўна, ідзецца пра вайсковага экспэрта Лебядка

У прыватнасьці, у Гомельскім абласным судзе працягнецца распачаты напярэдадні суд у справе актывістаў ініцыятывы «Рабочы рух». 10 чалавек абвінавачаныя ў «здрадзе дзяржаве», усіх прызнала палітвязьнямі праваабарончая супольнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі пачаўся суд у справе «Рабочага руху», 10 чалавек на лаве падсудных, ім пагражае да 15 гадоў турмы

Сёньня ж Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях разгледзіць праект закону аб амністыі, аднак асуджаных з палітычных матываў яна практычна не закране.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лістапада: пяць чалавек затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце палку Каліноўскага