«Чэхія належыць да краін, якія хацелі б стварыць адмысловы трыбунал, які будзе судзіць найвышэйшае палітычнае кіраўніцтва Расеі за злачынствы ва Ўкраіне. Любыя палітычныя лідэры дзяржавы павінны панесьці адказнасьць за разьвязваньне вайны», — сказаў Ліпаўскі.
Ён выказаў задавальненьне, што камітэт па замежных справах Палаты дэпутатаў, ніжняй палаты парлямэнту Чэхіі, прызнаў цяперашні расейскі рэжым тэрарыстычным.
«Дзеяньні Расеі — гэта тэрарыстычныя акты... Расея хоча выклікаць страх», — сказаў палітык, дадаўшы, што трэба называць рэчы сваімі імёнамі.
Міністар таксама ўскосна раскрытыкаваў тых, хто заклікае ўлады Ўкраіны тэрмінова пачаць мірныя перамовы з РФ. Ён падкрэсьліў, што цяпер не час казаць пра мір, бо Расея разумее толькі сілу.
«Неабходная жорсткая пазыцыя: калі мы хочам бясьпекі, павінны дзейнічаць правілы, якія мы павінны забясьпечыць на міжнародным узроўні», — напісаў Ліпаўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На будынку МУС Чэхіі вывесілі выяву Пуціна ў мяшку для трупаў7 кастрычніка Вярхоўная Рада заклікала Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, парлямэнты і ўрады краін-чальцоў ААН, ЭЗ і Раду Эўропы стварыць спэцыяльны міжнародны трыбунал па справе злачынства расейскай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат Польшчы прыняў рэзалюцыю аб прызнаньні рэжыму ў Расеі тэрарыстычным