Праект 38 North, які сочыць за падзеямі ў Паўночнай Карэі,піша, што такі рух цягнікоў на лініі назіраецца ўпершыню за некалькі гадоў.
Па выявах са спадарожнікаў немагчыма вызначыць прызначэньне цягніка, але гэта адбываецца на фоне паведамленьняў аб продажы зброі з Паўночнай Карэі ў Расею і агульнага чаканьня аднаўленьня гандлю паміж дзьвюма краінамі, гаворыцца ў публікацыі 38 North.
Расьсьледавальнікі праекта таксама зьвяртаюць увагу, што прамысловая зона на тэрыторыі КНДР паблізу мяжы з Расеяй у канцы 2021 года была пашырана і перабудаваная, але да гэтага часу не выкарыстоўвалася. Там ёсьць новы набор плятформ і складзкіх памяшканьняў, аддзеленых ад астатняй часткі чыгуначнай станцыі шэрагам вартаўнічых пастоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КНДР стала першай краінай, якая падтрымала вынікі псэўдарэфэрэндумаў на акупаваных тэрыторыях УкраіныХоць гэта першы састаў, які назіраецца на спадарожнікавых здымках, які курсіруе паміж КНДР і Расеяй, гэта не азначае, што гэта адзіны цягнік, які прайшоў за апошнія месяцы. Напрыклад, расейскае мытнае агенцтва паведамляла аб перавозцы па чыгунцы 30 коней з Расеі ў Паўночную Карэю, але састаў не быў зафіксаваны спадарожнікамі.
Аднаўленьне трансгранічных зносін паміж Расіяй і КНДР адбылося пасьля таго, як у верасьні дзьве краіны дамовіліся аднавіць чыгуначныя зносіны, перапыненыя з прычыны пандэміі.