«Маленькая культурная рэвалюцыя»: на чале францускіх ультраправых больш не сям'я Лё Пэн

Жардан Бардэля

Француская ультраправая партыя «Нацыянальны фронт» абрала сабе ў суботу новага прэзыдэнта, які заменіць на гэтай пасадзе Марын Лё Пэн.

27-гадовы дэпутат Эўрапарлямэнту Жардан Бардэля (Jordan Bardella), які ўжо быў часовым прэзыдэнтам на працягу году, атрымаў амаль 85% галасоў сябраў партыі, супраць 15% за ягонага суперніка Луі Аліё.

Упершыню партыю ўзначаліць чалавек, які не зьяўляецца членам сямʼі Лё Пэн.

Ле Пэн выйшла з кіроўнай структуры «Нацыянальнага фронту» ў 2021 годзе напярэдадні сваёй няўдалай заяўкі на прэзыдэнцтва, якую сёлета выйграў дзейны прэзыдэнт Эмануэль Макрон. «Я буду там, дзе я патрэбна краіне», – сказала Ле Пэн на суботнім партыйным зьезьдзе. Чакаецца, што яна зробіць яшчэ адну прэзыдэнцкую заяўку ў 2027 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці Лё Пэн выраклася Пуціна? Дыскусія экспэртаў

Бардэля, які паходзіць зь беднага парыскага прыгараду, заявіў, што працягне свае намаганьні па прыцягненьні выбарцаў па-за межамі ультраправага ядра партыі.

На мінулым тыдні Бардэля заявіў агенцтву Reuters, што той факт, што нехта не зь сямʼі Лё Пэн можа ўзначаліць «Нацыянальны фронт», уяўляе сабой «маленькую культурную рэвалюцыю».

Партыя «Нацыянальны фронт» была заснаваная ў 1972 годзе бацькам Марын Лё Пэн, Жанам-Мары Лё Пэнам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі: паводле папярэдняй ацэнкі, перамог Макрон. Лё Пэн прызнала паразу