Паводле тэлеграм-каналу «Хрысьціянская візія», берасьцейскі грэка-каталіцкі сьвятар Ігар Кандрацьеў чакае суд пад вартай.
Па папярэдніх дадзеных выданьня, фармальнай прычынай затрыманьня Кандрацьева стаў распаўсюд ці публікацыя так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У дні пратэстаў 2020 году Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў зь дзяўчатамі і жанчынамі ў «ланцугах салідарнасьці», суцяшаў іх і маліўся разам зь імі.
Таксама ў жніўні на сустрэчы з кіраўніком выканкаму Берасьця Аляксандрам Рагачуком айцец Ігар заклікаў выпусьціць затрыманых. Калі чыноўнік згадзіўся, сьвятар пайшоў да мясцовага ІЧУ і быў там усю ноч, пакуль апошні затрыманы ня выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Кандрацьева і рэдактара газэты «Царква» БараноўскагаДругога лістапада таксама зьявілася інфармацыя таксама пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага. Пра ягоны лёс на гэты момант нічога не паведамляецца.
«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газэта, якая асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету.
Раней Бараноўскага затрымлівалі 4 кастрычніка 2020 году, ён адседзеў паводле двух пратаколаў 30 дзён арышту ў Берасьці і Століне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятара, які ў 2020-м адпраўляў службу па Раману Бандарэнку, ня вызвалілі пасьля арышту і зноў асудзілі