Паводле якіх сцэнароў плянуюць рабіць захоп гэтых тэрыторый, хто дапамагае Маскве ўнутры краіны і як шырока распасьціраецца дзейнасьць расейскіх спэцслужбаў на тэрыторыях краін былога СССР — пра гэта размаўлялі госьці праграмы «Тварам да падзеі» расейскай службы Радыё Свабода: расьсьледавальнік Сяргей Канеў, аналітык Валеры Паша і палітык Генадзь Гудкоў.
Валеры Паша: Сапраўды, Малдова — жыватворны для дзейнасьці расейскіх спэцслужбаў рэгіён. На жаль, тут вельмі немалая частка насельніцтва працягвае падтрымліваць экспансіянісцкую палітыку пуцінскага рэжыму. Шчыра скажу, вельмі шмат людзей з прамытымі мазгамі, якія пад узьдзеяньнем шматгадовай расейскай прапаганды лічаць дзеяньні Крамля правільнымі, апраўданымі. Словы Богу, паводле апытаньняў у нас усё ж такі даволі малы працэнт тых, хто адкрыта падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны. Хутчэй гэта людзі, якія прымаюць гэта за належнае, але ніяк не падтрымліваюць. Тыя, хто адкрыта жадае працягу гэтай вайны, лічаць, што яе пачалі правільна, — гэта каля 7% насельніцтва. Але ў той жа час у нас каля 25% да гэтага часу вельмі добразычліва ставяцца да Пуціна, да ягонай палітыкі, і гэта шмат. Але яшчэ год таму такіх было амаль 50%: параўноўваючы гэтыя лічбы, можна меркаваць, наколькі паўплывала на падтрымку Расеі ў Малдове рашэньне разьвязаць шырокамаштабную вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова заявіла пра парушэньне яе паветранай прасторы. Расейскага пасла выклікалі ў МЗССяргей Канеў: Вывучаючы дакумэнты, я зразумеў, што асаблівых інструмэнтаў уплыву на суседнія краіны ў Крамля няма — гэта 9 траўня, Гагарын, Цыялкоўскі, Пушкін і больш нічога. Але пры гэтым робіцца вялікі націск на моладзь да 35 гадоў, гэтую групу імкнуцца апрацоўваць вельмі моцна і інтэнсіўна. Зь іншага боку, з гэтымі людзьмі цяжка працаваць. Я проста не хачу раскрываць усе свае крыніцы, дакумэнты, у двух словах — інструмэнтаў няма. Тым ня менш, гэтая думка: вялікая Расея, якая пакажа ўсяму сьвету прыклад, як жыць, — чамусьці працуе, асабліва ў такіх краінах, як Малдова. Гэта небагатая краіна, вельмі шмат праблем, а тут зьяўляюцца людзі, якія кажуць: слухайце, трэба разам з Расеяй, і ўсё ў вас будзе, і газ будзе, і заробкі. Калі былі расейскія тэлеканалы, людзі глядзелі: мудры Пуцін ходзіць, там усё багацеюць, усе задаволеныя. І яны сапраўды верылі гэтаму трызьненьню. Але зараз гэтага няма. Вялікая агентура, вялікая рэзыдэнтура ёсьць і ва Ўкраіне. Вельмі шмат людзей, якія заканчвалі адны і тыя ж інстытуты, вайсковыя ВНУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кішынёў запатрабаваў ад амбасадара Беларусі тлумачэньняў за словы Лукашэнкі аб магчымым уцягваньні Малдовы ў вайнуГенадзь Гудкоў: У Пуціна гіганцкі фінансавы рэсурс, за кошт якога, асабліва ў небагатых краінах можна купляць направа-налева ўсё, што заўгодна. І ў гэтым вялікая небясьпека. Эўропа, напрыклад, называе гэта экспартам карупцыі, то бок замест «мяккай сілы» пуцінскі рэжым дзейнічае прымітыўна і банальна — ён проста тупа скупляе ўсіх: камусьці дапамаглі, камусьці проста тупа заплацілі. Такім чынам яны проста бесцырымонна дзейнічаюць на тэрыторыі іншых краін. У Баўгарыі быў вялікі скандал з газам, з энэргетычнымі арганізацыямі, яны ўсё там на харчаваньні ў расейскай дзяржавы, усе атрымлівалі свае асабістыя пернікі. Мы не павінны недаацэньваць гэты фінансавы рэсурс.
Ня важна, ці ёсьць у Пуціна ідэйныя пасьлядоўнікі аднаўленьня СССР, што, на мой погляд, абсалютна вар’яцкая ідэя, ці не, галоўнае, што яны праводзяць сваю лінію на фармаваньне новай расейскай імпэрыі. У Пуціна была такая ідэя, што «мне мала Расеі, дайце мне яшчэ дзе-небудзь пакамандаваць, каб я быў вялікім, магутным, вырашальнікам людзкіх лёсаў». Такая ідэя была ў яго даўно, практычна адразу з моманту прыходу да прэзыдэнцкай улады, і ён як мог, нязграбна, на ўзроўні піцерскай братвы пачаў вырашаць гэтую задачу. Вынікі гэтага, можа быць, яшчэ ня ўсе, а прамежкавыя вынікі — гэта развал СНД, АДКБ, чаго ён там толькі не разваліў, у выніку зладзіў крывавую вайну ва Ўкраіне.
Цалкам матэрыял тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Малдовы папрасіла аб пастаўках зброі: «Калі Расея нападзе, нам яе сустракаць з матыкамі?»