Былы прэмʼер-міністар Пакістану Імран Хан быў шпіталізаваны 3 лістапада, пасьля таго як на мітынгу яго прыхільнікаў у горадзе Гуджранвал прагучалі стрэлы.
Пра гэта паведамляе Sky News, а таксама індыйскія СМІ.
Паводле зьвестак, 72-гадовы палітык атрымаў раненьне ў правую нагу, але яго жыцьцю нічога не пагражае.
Імран Хан, адхілены ад пасады ў красавіку, настойвае на правядзеньні ў Пакістане новых выбараў. Шэсьць дзён ён праводзіў маршы ад Лахору да Ісламабаду, у падтрымку палітыка адбываліся масавыя мітынгі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Японіі на перадвыбарным мітынгу застрэлілі экс-прэм’ера Сіндзо Абэ. ВІДЭА