«На пачатку лістапада з Ірана ў Расейскую Фэдэрацыю плянуецца адправіць партыю з больш як 200 баявых бесьпілётнікаў „Шахед-136“, „Махаджэр-6“ і „Араш-2“. Вядома, што дастаўка будзе ажыцьцяўляцца праз Касьпійскае мора ў порт Астрахань», — гаворыцца ў паведамленьні.
Па дадзеных выведкі, бесьпілётнікі адправяць у разабраным стане. У Расеі іх зьбяруць і дададуць расейскую маркіроўку, у тым ліку назву «Герань-2».
Паводле зьвестак украінскіх вайскоўцаў, з 13 верасьня, калі Расея ўпершыню выкарыстала іранскія бесьпілётнікі-камікадзэ супраць Украіны, УСУ зьбілі больш за 300 такіх бесьпілётнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Хойніках адмаўляюць запуск іранскіх дронаў на тэрыторыю ЎкраіныРаней Кіеў афіцыйна абвінаваціў Іран у пастаўках бесьпілётнікаў у Расею. Міністэрства замежных спраў Украіны прапанавала ўладам краіны разарваць адносіны з Іранам. Тэгеран адмаўляе продаж сваіх боепрыпасаў Расеі.
Бесьпілётнікі-камікадзэ, якія атакуюць Украіну, маюць расейскую назву «Герань-2», аднак, па словах экспэртаў, гэта прадукцыя іранскай, а не расейскай вытворчасьці.
Апошнія тыдні бесьпілётнікі актыўна выкарыстоўваюцца ў асноўным супраць аб’ектаў інфраструктуры ўкраінскага тылу, у прыватнасьці, энэргетыкі. Украінскай сыстэме супрацьпаветранай абароны ўдаецца зьбіць частку бесьпілётнікаў, але некаторыя далятаюць да мэты і наносяць значны ўрон і прыводзяць да ахвяраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля прыезду ў Кіеў нямецкага прэзыдэнта Расея запусьціла зь Беларусі іранскія дроны