Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хойніках адмаўляюць запуск іранскіх дронаў на тэрыторыю Ўкраіны


Зона адчужэньня
Зона адчужэньня

У Палескім радыяцыйна-экалягічным запаведніку заявілі, што іранскія дроны зь беларускай зоны адсяленьня ў бок Украіны не запускалі.

Апублікаваныя ў тэлеграм-каналах спадарожнікавыя фота са «зьменамі мясцовасьці» ў гэтым раёне — усяго толькі вынік перамяшчэньня беларускіх памежнікаў і супрацоўнікаў дзяржаўных органаў. Пра гэта піша газета Хойніцкага райвыканкаму «Хойніцкія навіны».

Выданьне заявіла, што апублікаваная «ў некалькіх дэструктыўных тэлеграм-каналах» інфармацыя аб запуску дронаў-камікадзэ зь беларускай чарнобыльскай зоны не адпавядае рэчаіснасьці.

Трэба меркаваць, ідзецца пра публікацыю маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», якая выказала думку, што іранскія бесьпілётнікі Shahed-136 могуць запускаць з адселеных вёсак Уласы і Кажушкі ў Хойніцкім раёне, у межах Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку на тэрыторыі беларускай зоны адчужэньня.

Група абгрунтавала сваю вэрсію тым, што ў гэтым раёне практычна ня дзейнічае мабільная сувязь і няма нікога, хто б мог паведаміць аб запуску дронаў, а на спадарожнікавых здымках бачна, што каля апусьцелых вёсак зьявіліся новыя дарогі.

«Хойніцкія навіны», у сваю чаргу, спаслаліся на кіраўніка запаведніку Аляксея Цішкаўца, які заявіў, што ніякай «прысутнасьці на тэрыторыі запаведніку не зафіксавана, дзейнасьць установы праходзіць у штатным рэжыме». Паводле яго, ахова дзень і ноч вядзе маніторынг на ўсіх квадратах запаведніку, акрамя таго, тэрыторыю пастаянна кантралююць памежнікі, супрацоўнікі аддзелу аховы зонаў радыяактыўнага забруджваньня і Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.

«Пратаптаныя дарогі», як іх апісваў «Беларускі Гаюн», кіраўнік запаведніку назваў толькі «шляхамі, якімі ідуць падчас маніторынгу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG