Па заяве пракуратуры гораду Менску інфармацыйная прадукцыя «Беларускага расьсьледніцкага цэнтру» («Belarusian Investigative Center z.s.»), а таксама лягатыпы, якія зьмяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center», прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) — гэта каманда журналістаў, якая спэцыялізуецца на аналітычных дасьледаваньнях. БРЦ уваходзіць у склад Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці OCCRP. Журналісты БРЦ — ляўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расьсьледаваньні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.
На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БЦР рэгулярна публікуе расьсьледаваньні пра фінансавыя махінацыі прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Апошняе дасьледаваньне БЦР, апублікаванае сёньня, было прысьвечанае бізнэсу Юрыя Чыжа і яго літоўскага партнэра, якія зараблялі на Беларусі праз махлярскія схемы мільярды даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як таемны літоўскі партнэр дапамагаў Чыжу зарабляць мільярды на схемах з разбаўляльнікамі. Аналіз Беларускага расьсьледніцкага цэнтру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З кім у Эўропе сябруе набліжаны да Лукашэнкі алігарх Верабей і што яго сям’я захавала, нягледзячы на санкцыі — матэрыялы расьсьледаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці Мікалая Лукашэнкі заснавала прыватную гімназію, даходы якой перавышаюць мільён даляраў — расьследаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі падрабязнасьці бізнэсу сяброўкі Віктара Шэймана ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія беларусы скуплялі нерухомасьць у Дубаі? Вынікі журналісцкага расьсьледаваньня