Паводле слоў Лукашэнкі, «лёгкая прамысловасьць свая пастаянна падае», піша BPN.
«Мы не аднойчы падыходзілі да пытаньняў працы вось гэтых так званых іпэшнікаў, якія возяць тавар і ў якіх няма нават накладных на гэты тавар. І тады мы дамаўляліся, што трэба дапамагчы індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца падобным гандлем, стварыць аптовыя пастаўкі прадукцыі ў Беларусь. Проста ў Беларусь. Каб яны ня езьдзілі па закутках Расеі, Турэччыны або Кітаю. Ім там уцюхваюць гэты тавар без накладных. Незразумела па якіх цэнах. Дый сэртыфікаты не заўсёды нармальныя», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён папярэдзіў першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова аб абавязковасьці выкананьня даручэньняў.
Лукашэнка заявіў, што «цэны павінны быць падкантрольныя. Згодна з пастановай ураду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: выпусьцілі дырэктара і іншых затрыманых топ-мэнэджараў гандлёвай сеткі «Суседзі»27 кастрычніка Лукашэнка на сустрэчы з старшынёй канцэрну «Беллегпрам» Тацянай Лугінай заявіў, што ў «цяперашнім складаным становішчы», зьвязаным у тым ліку з «санкцыйным ціскам», зьявіліся «новыя магчымасьці для разьвіцьця ў краіне лёгкай прамысловасьці», а таксама экспарту прадукцыі ў РФ.
«Цяпер ужо вам ніхто не перашкаджае. І вы ўвогуле манапалісты, у вас няма сапраўднай канкурэнцыі», — сказаў ён.
У сваю чаргу, Лугіна зьвярнула ўвагу на тое, што за восем месяцаў прадпрыемствы канцэрну «недапаставілі» на рынкі Ўкраіны, ЗША і ЭЗ прадукцыі на 30 млн даляраў, але кампэнсавалі гэта за кошт Расеі і Азіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка выклікаў хаос у эканоміцы, узяўшыся за рэгуляваньне цэнаў