Паводле Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі пры Міністэрстве фінансаў Літвы, па выплачаных у гэтым пэрыядзе падатках EPAM sistemos і Wargaming Vilnius саступілі толькі дата-цэнтру амэрыканскай карпарацыі Western Union — Western Union Processing Lithuania, піша Office Life.
У абаротах і, адпаведна, падатковых плацяжах літоўскія дочкі EPAM Systems і Wargaming Group апынуліся наперадзе, напрыклад, такіх кампаній, як IBM Lietuva, першага літоўскага стартапа-адзінарога Vinted і мясцовага падразьдзяленьня амэрыканскай IT-карпарацыі Cognizant Technology Solutions DeBridge LT.
Упершыню сёлета EPAM sistemos і Wargaming Vilnius былі ўключаныя і ў топ-500 найважнейшых падаткаплатнікаў краіны. Па выніках дзевяці месяцаў яны здолелі падняцца ў першую частку спісу: EPAM sistemos з сумай выплат €6,1 млн стала 177-й, Wargaming Vilnius з €5,2 млн — 206-й.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі актывы яшчэ 4 кампаній, якія належаць інвэстарам зь «недружалюбных краін»Усяго ў мясцовай IT-індустрыі прадстаўлены больш за тры дзясяткі кампаній зь беларускімі ўласнікамі. Большасьць з іх зарэгістраваліся на працягу апошніх двух гадоў.
У дваццатку найважнейшых у галіне, акрамя Epam sistemos і Wargaming Vilnius, уваходзяць таксама Gurtam і Andersen Soft. Па выніках студзеня — верасьня яны заплацілі ў літоўскі дзяржаўны скарб па €1,8 млн і €1,7 млн адпаведна.
Многія кампаніі, якія працавалі ў Беларусі, пасьля рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі перавялі сваю працу і супрацоўнікаў за мяжой, пераважна ў Польшчу і Літву. Працэс ня скончыўся і сёньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 кастрычніка: закрыты суд асудзіў супрацоўніка EPAM у «справе Зельцара» на 3,5 года калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адток зь Беларусі айцішнікаў за восем месяцаў 2022 году склаў 12 тысяч чалавек