Пра гэта заявіў 26 кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам афрыканскай дзяржавы Гвінэя-Бісаў Умару Сісоку Эмбало.
Прэзыдэнт Гвінэі-Бісаў 25 кастрычніка правёў у Маскве перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Па словах Зяленскага, расейскія ўлады перадалі зь ім сыгналы для ўладаў Украіны.
«Ён сказаў, што Расея хоча наладзіць масты» — адзначыў Зяленскі, падкрэсьліўшы, што для таго, каб стала магчымым пра што-небудзь казаць, Расея павінная спыніць удары па цывільнай інфраструктуры. «Другое пытаньне, якое перадала Расея, што трэба разблякаваць адносіны... Давайце пачнём разблякаваньне, прынамсі, нашага Чорнага мора», — сказаў прэзыдэнт Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што не заклікаў да ваеннага ўдару па РасеіНа думку Зяленскага, сыгналы ад Уладзіміра Пуціна аб гатоўнасьці да дыялёгу — толькі рыторыка, накіраваная на расейскую аўдыторыю і тыя краіны, якія яшчэ захоўваюць палітычныя адносіны з Расеяй. Ён падкрэсьліў, што Ўкраіна будзе гатовая да перамоваў, калі Расея будзе паважаць яе сувэрэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасьць і межы, чаго цяпер не адбываецца.
Эмбало пацьвердзіў, што перадаў Зяленскаму зьмест сваёй гутаркі з Пуціным. Афіцыйная Масква пакуль не камэнтавала слоў украінскага прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі : Расея затрымлівае праходжаньне караблёў з харчаваньнемНапярэдадні, будучы ў Маскве, прэзыдэнт Гвінэі-Бісаў казаў, што прыехаў «як брат і як сябар». Таксама ён заявіў, што спадзяецца на дыялёг паміж «двума братэрскімі народамі», маючы на ўвазе Ўкраіну і Расею. У Кіеве Эмбало сказаў, што Ўкраіна, як і Расея, зьяўляецца для яго краіны партнэрам, а таксама нагадаў, што Гвінэя-Бісаў у ААН асудзіла расейскую анэксію ўкраінскіх тэрыторыяў.
Пасьля анэксіі Зяленскі падпісаў указ аб немагчымасьці перамоваў з Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым у Кіеве ня выключылі перамоваў з Расеяй у прынцыпе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прайшлі вучэньні сілаў стратэгічнага прызначэньня, адпрацоўваўся масіраваны ядзерны ўдар у адказАфіцыйная рыторыка расейскіх уладаў у адносінах да Ўкраіны ў апошні час становіцца ўсё больш жорсткай. Сёньня Пуцін заявіў, што «Украіна стала інструмэнтам зьнешняй палітыкі ЗША, практычна страціла сувэрэнітэт». Масква таксама абвінавачвае Кіеў у падрыхтоўцы выбуху так званай бруднай бомбы, што Ўкраіна катэгарычна адмаўляе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі выдаў фота са Славеніі 2010-х гадоў за «брудную бомбу»