Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прайшлі вучэньні сілаў стратэгічнага прызначэньня, адпрацоўваўся масіраваны ядзерны ўдар у адказ


Пуск расейскай міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Ярс», касмадром Плясецк, кастрычнік 2019
Пуск расейскай міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Ярс», касмадром Плясецк, кастрычнік 2019

Сілы стратэгічнага стрымліваньня на вучэньнях адпрацавалі адказ на ядзерную атаку супраць Расеі, паведаміў міністар абароны РФ Сяргей Шайгу.

Яго словы прыводзіць расейскае агенцтва РИА Новости.

Манэўры прайшлі пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

У дакладзе прэзыдэнту міністар Шайгу заявіў, што падчас вучэньняў «будуць адпрацаваныя задачы нанясеньня масіраванага ядзернага ўдару стратэгічнымі наступальнымі сіламі ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка».

Як удакладнілі ў Генштабе Ўзброеных сілаў РФ, у вучэньнях удзельнічалі рухомы грунтавы ракетны комплекс войскаў стратэгічнага прызначэньня «Ярс», ракетная падводная лодка стратэгічнага прызначэньня Паўночнага флёту «Тула», два стратэгічныя ракетаносцы далёкай авіяцыі Ту-95МС.

Быў зроблены пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Ярс» з касмадрому Плясецк і балістычнай ракеты «Синева» з акваторыі Баранцава мора па палігоне Кура на Камчатцы. Ту-95МС выканалі пускі крылатых ракетаў паветранага базаваньня.

Папярэднія вучэньні сілаў стратэгічнага стрымліваньня РФ пад кіраўніцтвам Пуціна адбыліся 19 лютага, за 5 дзён да нападу Расеі на Ўкраіну. На тых вучэньнях прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG