Мянчанку асудзілі ў Берасьці за абразу ўчастковага інспэктара
Як стала вядома праваабаронцам, суд Маскоўскага раёна Берасьця 6 кастрычніка вынес прысуд жыхарцы Менску Алене Мядзель, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады — участковага інспэктара УУС Маскоўскага раёну (арт. 369 Крымінальнага кодэксу), паведамляе «Вясна».
Судовы працэс праходзіў у памяшканьні аддзяленьня ўнутраных спраў Маскоўскага раёну, судзьдзя — Марыя Аліферук.
Паводле матэрыялаў абвінавачаньня Алена Мядзель пасьля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фатаздымку і паведамленьня пра ўчастковую інспэктарку па справах непаўнагадовых зь Берасьця разьмясьціла ад свайго імя камэнтар, які ўтрымліваў выказваньні ў абразьлівай і непрыстойнай форме. Экспэртыза ўстанавіла, што камэнтар нэгатыўна ацэньвае супрацоўніцу МУС, «прыносіць ёй маральныя пакуты».
Пацярпелая запатрабавала ў Алены кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, суд пагадзіўся з такой сумай.
У ходзе судовага працэсу абвінавачаная, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыезьдзе, віну прызнала цалкам, патлумачыла, што камэнтар пакінула на эмоцыях і цяпер шкадуе пра свой учынак.
Суд пастанавіў прызнаць Алену Мядзель вінаватай і прызначыў ёй пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 кастрычніка: новае абвінавачваньне вайсковаму аналітыку Лебядку, затрымалі музыку Андрэя ГаварушкуУ Горадні асудзілі жыхара Пінска: 2 гады калёніі за інтэрнэт-камэнтары пра міліцыянтаў
У Ленінскім судзе Горадні абвясьцілі прысуд жыхару Пінска, бацьку дваіх дзяцей Малітвік Паўлу Іванавічу, паведамляе «Вясна | Брэст».
Павал быў затрыманы 2 верасьня за інтэрнэт-камэнтары, якія былі напісаныя яшчэ ў траўні 2020 году. Камэнтары тычыліся Ўладзіміра Казлоўскага (той самы міліцыянт з Горадні, які вельмі дзіўна ўпаў падчас затрыманьня Сяргея Ціханоўскага) і Андрэя Комара (у пратэставых чатах і каналах паведамлялася, што гэты бабруйскі міліцыянт даваў загадзя ілжывыя паказаньні на судах, з-за чаго невінаватых адпраўлялі на суткі«).
Судзьдзя Юры Казакевіч у выніку прысудзіў мужчыне 2 гады калёніі, а таксама 1000 рублёў маральнай кампэнсацыі Комару і яшчэ 1500 рублёў — Казлоўскаму.
У Магілёве сілавікі затрымалі інжынэра-праграміста
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне 37-гадовага інжынэра-праграміста Аляксандра Цыганкова. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа пра тое, што ў 2020 годзе нібыта неаднаразова езьдзіў у Менск для ўдзелу ў акцыях пратэсту, піша @MAYDAYMog.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 кастрычніка: затрымалі фатографа Руслана Мазаніка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 кастрычніка: 2 гады калёніі былому сьледчаму за абразу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 кастрычніка: у Горадні затрымалі адвакатку; новыя факты перасьледу экскурсаводаў