«Незаконны беларускі рэжым усё больш усьведамляе ўсю небясьпеку ўхваленьня ім рашэньня аб адкрытым далучэньні да шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны. У сувязі з гэтым Аляксандар Лукашэнка намагаецца працягваць рабіць гучныя заявы і паказваць Пуціну, што сваімі дзеяньнямі ён выконвае саюзныя абавязкі, адцягваючы значную частку рэзэрваў Узброеных сіл Украіны ад магчымага іх выкарыстаньня на фронце на ўсходзе і поўдні Ўкраіны», — адзначаецца ў паведамленьні вайсковай выведкі Ўкраіны.
На думку ўкраінскіх выведнікаў, пад выглядам актывізацыі мабілізацыйных мерапрыемстваў беларускія спэцыяльныя службы прыхавана вывучаюць магчымую рэакцыю грамадзтва і гатоўнасьць далучыцца да пратэстаў.
«Гэта сьведчыць, што самаабвешчаная беларуская ўлада ня ўпэўненая ў падтрымцы шырокімі слаямі насельніцтва рашэньняў аб удзеле сваёй краіны ў ваенных авантурах Расеі», — перакананыя ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ і Мінабароны Беларусі заявілі, што ў лістападзе чакаецца атака з Украіны на МаларытуПрадстаўнікі КДБ і Мінабароны ўзмацнілі ваенную рыторыку, яны назвалі тэрміны і кірунак, адкуль яны ўжо чакаюць мітычнага нападу з Украіны, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі. Ва Ўкраіне чакаюць новай атакі з тэрыторыі Беларусі, куды сьцягваецца групоўка расейскіх войскаў.
Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль 17 кастрычніка на сустрэчы кіраўнікоў сілавых ведамстваў краіны з працоўным калектывам Менскага трактарнага заводу (МТЗ) заявіў:
«Што нас турбуе? Вядома, стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны, Польшчы і Літвы, а таксама ў Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах. Фінансуюцца гэтыя фармаваньні за кошт замежных фондаў, якія выдзяляюць вялізныя грошы для стварэньня ўмоў для дэстабілізацыі ў нашай краіне. Гэтыя ж сродкі ідуць на так званы полк Каліноўскага, а таксама на полк „Пагоня“.
Некалькі сотняў баевікоў знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны, каля 80 чалавек — на тэрыторыі Польшчы і каля 60 — на тэрыторыі Літвы. Ва Ўкраіне гэтыя людзі рэальна ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях і гінуць на полі бою. Трэба разумець, што там ёсьць розныя людзі, якія працуюць на замежныя спэцслужбы, маюць службовыя пасьведчаньні вайсковай выведкі Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку захопяць Маларыту, потым пойдуць на Менск і рэзыдэнцыю Лукашэнкі». Беларускія ўлады ахапіў мілітарысцкі чад ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У шпіталі ў камісарыят выклікалі ўсіх — і жанчын, і мужчын». Што робіцца ў Беларусі на фоне магчымай мабілізацыі