Змантаваную вэрсію размовы ўвечары 15 кастрычніка паказалі ў эфіры «Беларусь 1».
«Калі казаць пра нашыя асабістыя стасункі з прэзыдэнтам Пуціным, то яны не заўсёды былі бясхмарнымі, — сказаў ён. — Вы ведаеце, што мы спрачаліся і сварыліся часам. Але як самыя блізкія (вытрымаў паўзу) сябры і надзейныя партнэры».
На пытаньне пра цяперашні стан Пуціна ён адказаў: «Гэта не тое, што вы думаеце на Захадзе і ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Абсалютна адэкватны, здаровы, спартыўна падцягнуты чалавек, як вы гэта бачыце зьнешне. Абсалютна адэкватны чалавек».
Раней Лукашэнка казаў, што Беларусь удзельнічае ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», усяляк падтрымліваючы Расею, але «нікога не забіваючы». Разам з тым падчас інтэрвію NBC ён некалькі разоў настойліва заклікаў спыніць вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША: «Беларусь... саступіла свой сувэрэнітэт Расеі»Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвію анансаваў візыт у Турэччыну найбліжэйшым часам.
«Мы ўчора сустракаліся з прэзыдэнтам Эрдаганам, дамовіліся, што ў бліжэйшы час мы на высокім узроўні правядзем перамовы, у тым ліку будзем закранаць пытаньне Украіны. Такі візыт будзе з майго боку ў Анкару», — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, Эрдаган — прэзыдэнт «адной з ключавых краін NATO» — «не ў захапленьні ад таго, што адбываецца» ва Ўкраіне. Ён заявіў, што ў Турэччыне «пастаянна намякаюць, нават не намякаюць, а ўжо патрабуюць, што трэба садзіцца за стол перамоваў і дамаўляцца».
«Таму трэба было б перш за ўсё Злучаным Штатам Амэрыкі падключыцца да гэтага працэсу ў такім рэчышчы, а не накіроўваць ва Ўкраіну ўсё большую і большую колькасьць самых сучасных відаў зброі. Тым больш ход сытуацыі на фронце ніякія віды зброі, у тым ліку амэрыканскія, не зьменіць», — лічыць Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паслаць беларускую армію на вайну было б для Лукашэнкі вар’яцтвам» — былы кіраўнік бюро NATO у Маскве