«Белкніга» разарвала дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор» і «Галіяфы», якія друкуюць беларускамоўныя кнігі

Сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разрывае дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор», «Галіяфы». Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках выдавецтва «Янушкевіч».

«Мноства нашых кніг, якія мы даўно нікуды не пастаўляем, можна яшчэ знайсьці ў кнігарнях „Белкнігі“, асабліва ў рэгіёнах. Пасьпяшайцеся, бо хутка іх там ня будзе!» — дадае выдавецтва «Янушкевіч».

За апошнія месяцы Міністэрства інфармацыі Беларусі спыніла працу чатырох незалежных выдавецтваў, якія друкавалі кнігі беларускіх аўтараў і на беларускай мове: «Мэдысонт», «Галіяфы», «Лімарыус» і «Кнігазбор».

Сёлета ў траўні сілавікі прыйшлі з вобшукам у новую кнігарню выдавецтва «Янушкевіч» — «Кнігаўка». Выдавец Андрэй Янушкевіч вымушана пакінуў Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм на 3 месяцы забараніў працу выдавецтва «Мэдысонт», якое выпускае кнігі беларускіх аўтараў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выдавецтва «Янушкевіч» забралі менскі офіс, «папрасілі» тэрмінова зьехаць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасьля 28 дзён арышту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Янушкевіч аднавіў сваю выдавецкую дзейнасьць у Варшаве, шукае партнэраў