Андрэя Янушкевіча разам з супрацоўніцай яго кнігарні «Кнігаўка» Настай Карнацкай затрымалі 16 траўня пасьля ператрусу. Суд прызначыў яму спачатку 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пасьля іх адбыцьця выдавец на волю не выйшаў, а быў перазатрыманы і асуджаны яшчэ на 10 сутак. Трэці суд над Янушкевічам адбыўся 6 чэрвеня. Гэтым разам выдаўцу і кіраўніку кнігарні «Кнігаўка» прысудзілі восем сутак арышту.