«Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты ў рамках „Усходняга партнэрства“ і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Эўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Эўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Эўрапарлямэнт зрабіць тое ж».
Таксама Ціханоўская адзначыла, што найлепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расеяй будзе «тысячакілямэтровая мяжа зь Беларусьсю, якая не зьяўляецца калёніяй Крамля».
Прадстаўнік ЭЗ Пэтэр Стана на пытаньне «Зеркала», што думаюць пра заклік Ціханоўскай прызнаць Аб’яднаны пераходны кабінэт сапраўдным прадстаўніком беларускага народа заходнія краіны, адказаў наступнае:
«ЭЗ па-ранейшаму адданы і гатовы зрабіць свой унёсак у дэмакратычную будучыню Беларусі. У гэтым кантэксьце мы працягваем падтрымліваць спадарыню Ціханоўскую, а таксама ўсе дэмакратычныя сілы і шырокае беларускае грамадзтва, як у краіне, так і ў выгнаньні. Пазыцыя ЭЗ зразумелая: Лукашэнка не валодае дэмакратычнай легітымнасьцю, мы лічым яго і яго рэжым адказнымі за грубыя парушэньні міжнароднага права, правоў чалавека і асноўных свабод, якія адбываюцца ў Беларусі. У той жа час ЭЗ працягвае заклікаць да правядзеньня новых, свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, у выніку якіх будзе сфармаваны прадстаўнічы ўрад».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як працуе Аб'яднаны пераходны кабінэт знутры. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабінэт Ціханоўскай спрабуе ўсталяваць афіцыйныя адносіны з Кіевам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сахашчык зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і ўсіх грамадзян з нагоды пагрозы вайны з Украінай. ВІДЭА