Паводле расейскіх журналістаў, пашкоджаны верхнія паверхі, а таксама некалькі прылеглых прыбудоў і аўтамабілі, што былі запаркаваныя каля будынка.
На месцы працуюць апэратыўныя службы і мэдыкі.
Іншыя расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што выбухі адбыліся ў выніку працы сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Мясцовыя ўлады пацьвердзілі, што яшчэ адна частка ракеты, якая не разарвалася, прызямлілася на спартовую пляцоўку ліцэя № 32. Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што інфармацыі аб загінулых і пацярпелых пакуль няма. Сам ён у момант выбуху знаходзіўся ў Маскве і цяпер тэрмінова выехаў у Белгарад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Артылерыяй па поўдні і дронамі па цэнтры і поўначы. Расея працягвае атакаваць інфраструктуру і сацыяльныя аб’екты ЎкраіныВа Ўкраіне адразу адрэагавалі на гэтыя паведамленьні. У большасьці грамадзкіх тэлеграм-каналах сьцьвярджаецца, што Расея абстрэльвала зь Белгараду ўкраінскі Харкаў і адна з ракет выбухнула ў паветры, а яе абломкі пашкодзілі апошнія паверхі жылога дома.
Пасьля контранаступу ўкраінскіх сіл у Харкаўскай вобласьці ад расейцаў вызвалілі большую частку населеных пунктаў рэгіёну. Расейскія войскі адышлі, але цяпер абстрэльваюць Харкаў і Харкаўскую вобласьць зь Белгарадзкай вобласьці Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Вялікай Брытаніі: расейцы вывозяць з Херсону мірных жыхароў, у горадзе неўзабаве магчымыя баі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка разумее, што Расея прайграла гэтую вайну». Сахашчык аб тым, што чакае войска Беларусі ў выпадку вайны з Украінай