Сілавікі ставяць ў віну пастару Сяргею Паўлоўскаму ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Пра затрыманьне пастара царквы «Новае пакаленьне» Сяргея Паўлоўскага паведаміла «Наша ніва».
Паўлоўскі — адзін з заснавальнікаў руху «Шлях свабоды», які накіраваны на тое, каб дапамагаць нарка- і альказалежным людзям.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскаму пастару міліцыя пагражае крымінальнай справай за абрад хростуЁн пратэстанцкі вернік зь Менску. У 2021 годзе ён быў рукапакладзены ў пастары і пачаў прапаведаваць. Пра рух «Шлях свабоды», заснаваны ім, вядома няшмат.
Царква «Новае пакаленьне» была заснаваная ў Рызе Аляксеем Лядзяевым. У Беларусі ёсьць некалькі вялікіх груп вернікаў царквы ў розных гарадах.
Сілавікі ў сваім канале ставяць ў віну пастару ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 верасьня: Пастара Бокуна аштрафавалі на 3200 рублёў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастара менскай царквы «Новае жыцьцё» Ганчарэнку аштрафавалі на 2900 рублёў за правядзеньне сходу вернікаў