Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскаму пастару міліцыя пагражае крымінальнай справай за абрад хросту


Дзьмітры Падлобка
Дзьмітры Падлобка

На пастара Дзьмітрыя Падлобку працягваюць ціснуць.

На пастара гомельскай суполкі хрысьціян поўнага Эвангельля «Жывая вера» Дзьмітрыя Падлобку не спыняецца ціск, піша «Флагшток».

Нядаўна яго асудзілі за правядзеньне абраду хрышчэньня ў двары прыватнага дома, расцаніўшы гэта як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».

24 жніўня пастару выдалі ў міліцыі папярэджаньне аб недапушчальнасьці паўторнага парушэньня закону «Аб масавых мерапрыемствах». Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы:

«Папярэдзілі, што калі будзе парушэньне закону яшчэ, то гэта ўжо можа быць крымінальная справа. А бонусам мяне апавясьцілі, што цяпер цягам году кожны месяц са мной асабіста будзе сустракацца ўчастковы міліцыянт — каб праводзіць прафіляктычную работу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG